Владимир Кухто

Сьвет поўніцца
Сьвет поўніцца музыкай
Граюць прасторы
І струны дрыжаць
Закранутай душы.

А песня ліецца
Чаруючай мовай,
І грукае сэрца
У зімовай цішы.

Сьнег мякка кружыць,
Сьнег мякка іскрыцца,
Сьнег белаю сцежкай
На шлях мой лажыцца.

Лятуць думкі-крылы,
Сяброў саграваюць,
І хуткай сустрэчы
Каляднай чакаюць.

Дазволь мне
Мой дух неспакойны
Блукае ў лясах,
Дрыжыць у захапленні,
Кружыцца ў палях.

Як дзіўна ўсе і міла:
Вялікі дзякуй матухна-зямля,
Што гадавала і карміла,
З любоў’ю прыняла.

Дазволь, матуля, дакрануцца
Да чыстых срэбраных крыніц.
Дазволь вады сьвятой напіцца,
Скланіўшы голаў ніц.

Дазволь быць побач,
Абдымаць з пяшчотай
Бярозы белыя твае.
Дазволь стаяць мне над ракой шырокай,
Дзе салавей уначы пяе.

Дазволь мне жыць, дазволь сьмяяцца,
Кахаць, сьпяваць і раніцай купацца.
Дазволь заўседы мець надзею
Сустрэчы з мілаю сваею.

Дазволь мне жыць, дазволь сустрэцца…

Гэта сьвята Каляда!
Што за сьвята Каляда?
Адкуль гэта сьвята.
Не хапае дзеннага сьвятла
Нясуць зорку ў хату.

Калядуюць вечарком,
Панапхалісь у сенцы.
Не сядзіцца сення ў хаце
Ні хлапцу, ні дзеўцы.

Засьпяваем зычна, шчодра –
“З намі Каляда!!”
Як вяселы рэй заводзіць:
“Слаўся, Каляда!!”

Як прачнецца ясна сонца,
Ласкава зірне,
У вачох людзей бясконца
Цеплыней жыве.

Настрой
А недзе побач, зусім ціха
Сьпявае вецер, сьпявае вецер.
А побач ў лесе, у лесе ўверсе
Шуміць лістота, шуміць лістота.

Ісці па сцежках, ісці пагоркам,
Шукаць спакою, гукаць спакою,
Глядзець у нябёсы, глядзець на сонца,
Стаць над ракою самім сабою.

А стане горача, горача ўдзень:
Схавацца ў цень, схавацца ў цень.
Паслухаць сябе, паслухаць цішыню,
Глядзець у раку ў празрыстую ваду.

А прыйдзе вечар, ціхі вечар,
Сказаць: я стаміўся, сказаць: я стаміўся.
З адзеннем скінуць усе дзённыя думкі -
За дзень нахадзіўся.

А зоркі ўночы, а зоркі ўночы
Зіхцяць і сьмяюцца, зіхцяць і сьмяюцца.
Сьвятло месяца, месячныя промні
На зямлю ліюцца, на зямлю ліюцца.

2 комментария: Владимир Кухто

  1. Solnechnyi говорит:

    Улыбнись, простой прохожий,
    Спрячь свой грозный, строгий взгляд.
    Ты ведь на других похожий,
    Хмурясь, и морщинки в ряд.
    А улыбка так прекрасна,
    Она всем к лицу идёт.
    Улыбаюсь вам напрасно,
    Думаете — идиот!
    Не держите счастья лучик,
    Улыбнитесь наконец.
    Сбрасывайте злые маски,
    Покажи добро сердец!
    Если будет больше смеха —
    Будет меньше зла и войн.
    Так давайте улыбнёмся,
    Разожгём любви огонь)

  2. Svetlejshij говорит:

    Володя, привет! :) Предыдущее навеяло… Строчки из Цветаевой. :)))
    Идешь, на меня похожий,
    Глаза устремляя вниз…
    .
    .
    Но только не стой угрюмо,
    Главу опустив на грудь,
    Легко обо мне подумай,
    Легко обо мне забудь.

Добавить комментарий для Solnechnyi Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>